Close
Есть вопрос? Спроси!
Проект "Копилка историка"
праект "капілка гісторыка"

Білет №15. Пытанне №2

Практычнае заданне. БССР у гады новай эканамічнай палітыкі
План прадстаўленага білета
Практычныя заданні
  • Практычныя заданні да экзамену па гісторыі Беларусі ў 2023/2024 навучальным годзе
  • Відэаролік з адказамі на практычныя заданні
Дэма-версіі практычных заданняў
  • Дэма-версіі практычных заданняў для трэніроўкі (2022/2023 навучальны год)
  • Відэаролік з адказамі на дэма-версіі практычных заданняў (2022/2023 навучальны год)
Дадатковы матэрыял
  • Тэарэтычны матэрыял
  • Кароткі канспект тэарэтычнай часткі білета
  • Прэзентацыя тэарэтычнай часткі білета

Практычнае заданне к экзамену. Білет №15. Пытанне №2. 2023/2024
Практычнае заданне і прыкладны варыянт адказу


Тэарэтычная частка (дадатковы матэрыял)

З 1914 г. спачатку на тэрыторыі Расійскай імперыі, а затым і савецкай дзяржавы - не спыняліся Баявыя дзеянні. У выніку Першай Сусветнай вайны, Грамадзянскай вайны і Савецка-Польскай вайны краіну ахапіў сур'ёзны эканамічны крызіс. Сельская гаспадарка і прамысловасць былі разбураны. А ў выніку палітыкі "ваеннага камунізму", накіраванаго на мабілізацыю ўсіх рэсурсаў для перамогі ў Грамадзянскай вайне, сяляне пазбавіліся апошніх сродкаў і магчымасцяў да існавання. Простае насельніцтва ўсё больш заставалася незадаволена палітыкай. Неабходна было аднаўляць разбураную гаспадарку.
У 1921 г. бальшавікамі будзе прынята рашэнне аб увядзенні новай эканамічнай палітыкі (НЭП). Продразверстка (адбіранне прадукцыі) будзе заменены натуральным харчовым падаткам. Памер харчовага падатку аб'яўляўся загадзя і быў менш харчразвёрсткі. Сялянам дазваляўся свабодны гандаль. Цяпер яны маглі прадаваць лішкі прадукцыі і зарабляць грошы, падвышалася матывацыя працы.
Для стабілізацыі фінансавай сістэмы і таварна-грашовых адносін будзе праведзена грашовая рэформа. Замест даволі вялікай колькасці грашовых адзінак (розных валют), якія хадзілі ў краіне - будзе ўведзена адзіная валюта савецкі чырвонец. Дазвалялася адкрыццё прыватных крам, цырульняў і т. д.
Будзе дазволена арэнда зямлі і наёмная праца. Будзе дазволены свабодны выбар форм землекарыстання. Адной з асаблівасцей правядзення НЭПа на тэрыторыі Беларусі стане развіццё хутароў. Народны камісар земляробства БССР Ф. Прышчэпаў сцвярджаў, што развіццё хутароў (асобна стаяўшыя дамы з участкам зямлі) з'яўляецца асновай для аднаўлення і развіцця сельскай гаспадаркі і павышае зацікаўленасць сялян у працы. Ф. Прышчэпаў таксама спрыяў развіццю кааперацыі.
У 1920 г. будзе распрацаваны план дзяржаўнай электрыфікацыі Расіі (ГАЭРЛА). У рамках гэтага плана на тэрыторыі Беларусі пачнецца будаўніцтва цэлага шэрага электрастанцый. Так у эксплуатацыю будзе ўведзена найбуйнейшая на той момант Беларуская дзяржаўная раённая электрастанцыя ў Аршанскім раёне. Пры падтрымцы дзяржавы ў эксплуатацыю будуць уведзены прамысловыя прадпрыемствы, якія выпускаюць тавары першай неабходнасці (мінскі ліцейны і чыгуначны завод, запалкавая фабрыка "Бярэзіна" ў Барысаве, абутковая і кандытарская фабрыкі ў Гомелі, лесапільныя і гарбарныя заводы). Пачнуць працу прыватныя крамы, цырульні.
НЭП дазволіў у кароткія тэрміны аднавіць разбураную вайной гаспадарку. Ужо да 1927 г. удалося выйсці на даваенны ўзровень развіцця сельскай гаспадаркі. Пачнуць функцыянаваць заводы і фабрыкі. Пры гэтым па-ранейшаму захоўваліся і крызісныя з'явы. Адчувалася нястача цэлага шэрагу тавараў і рэсурсаў, а СССР у цэлым і БССР у прыватнасці значна адставалі ў эканамічным развіцці ад краін захаду.


Дадатковы матэрыял
Білет №15. Пытанне №2
Білет №15. Пытанне №2
Made on
Tilda