Літаратура першай паловы XIX ст. звязана з імем Адама Міцкевіча - польскага паэта беларускага паходжання. Яго паэма Дзяды стала выразам любові да Радзімы. Твор «Шляхціц Завальня ці Беларусь у фантастычных апавяданнях» Яна Баршчэўскага стаў узорам рамантычнай прозы. Аўтар выкарыстаў беларускія казкі і наданні, якія ляжалі ў аснове шматлікіх сюжэтаў. Паэма “Тарас на Парнасе” Канстанціна Вераніцына стала адным з першых узораў новай беларускай літаратурнай мовы. Першым класікам новай беларускай літаратуры стаў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Аўтар двухмоўнай камедыі-оперы "Сялянка", дзе апісваецца рэаліі сялянскага жыцця, а таксама аўтар яшчэ цэлага шэрагу твораў, прысвечаных гісторыі беларускага сялянства.
Другая палова XIX - пачатак XX ст. – гэта перыяд станаўлення беларускай літаратурнай мовы. Важную ролю ў гэтым належыць Францішку Багушэвічу - аўтару зборнікаў "Дудка беларуская" і "Смык беларускі". Менавіта Ф. Багушэвіч казаў пра самастойнасць беларускай мовы і ў сваіх творах заклікаў да нацыянальна-культурнага адраджэння. Як аўтар класічнага нацыянальнага эпасу ўвайшоў у гісторыю Янка Купала (Іван Луцкевіч). У яго паэме "Курган", а таксама п'есе "Паўлінка" і "Раскіданае гняздо" спляліся матывы барацьбы сялянства за сацыяльнае і нацыянальнае адраджэнне. Верш "А хто там ідзе" з'яўляецца народным гімнам беларусаў.
Асаблівасці нацыянальнага характару і пошуку свабоды адлюстраваны ў творчасці Якуба Коласа. Яго творы сталі ўзорам раскрыцця поглядаў чалавека на жыццё і ўзаемаадносіны грамадства і чалавека. Творчасць Максіма Багдановіча садзейнічала ўключэнню беларускай літаратуры ў еўрапейскую. Яго адзіны зборнік "Вянок" стаў запаветам паэта свайму народу. Алаіза Пашкевіч (Цётка) у сваім зборніку “Скрыпка беларуская” адлюстравала перажыванні беларускага народа. З'яўляецца таксама аўтарам падручніка "Першае чытанне для беларускіх дзетак".
У развіцці мастацтва першая палова ХІХ ст. звязана з імем партрэтыста Яна Дамейка, які пісаў на гістарычную тэматыку, а таксама Валенція Ваньковіча, які таксама пісаў карціны ў жанры гістарычнага жывапісу. Заснавальнікам жанру нацюрмортаў з'яўляецца ўраджэнец Віцебшчыны Іван Хруцкі. Па другую палову XIX ст. гістарычныя тэмы знайшлі адлюстраванне ў творчасці Казіміра Альхімовіча. Таленавітым мастаком і кампазітарам быў Напалеон Арда - аўтар больш за 1000 замалёвак мясцін, звязаных з гісторыяй і культурай Беларусі. Сваё жыццё з тэрыторыяй Беларусі ў пэўны момант звязалі такія вядомыя рускія мастакі як Ілья Рэпін і Марк Шагал. Марк Шагал вучыўся ў школе-майстэрні Юдэля Пэна ў Віцебску. Юдэль Пэн, у сваю чаргу, вядомы карцінамі, якія адлюстроўвалі паўсядзённы побыт, жыццё і працу яўрэйскіх рамеснікаў на тэрыторыі Беларусі.
XIX - пачатак XX ст. - гэта перыяд прафесійнага развіцця тэатра і музыкі. У 1852 г. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч на ўласныя сродкі адкрые беларускую тэатральную трупу. Музыку да сцэнічных твораў тэатра будзе пісаць Станіслаў Манюшка – бацька польскай класічнай музыкі, чыя дзейнасць пачалася ў Мінску. Станаўленне беларускага прафесійнага тэатра звязана з дзейнасцю Ігната Буйніцкага, які ў 1910–1913 гг. створыць спачатку аматарскую тэатральную групу, але вельмі хутка тэатр ператварыцца ў прафесійны і будзе гастраляваць па ўсёй Расійскай імперыі.
Пачатак ХІХ ст. у архітэктуры будзе адзначана панаваннем класіцызму. Сярод найбольш вядомых архітэктурных помнікаў класіцызму - палац Румянцаў-Паскевічаў і Петрапаўлаўскі сабор у Гомелі. У другой палове XIX ст. умацоўваецца эклектыка – спалучэнне розных стыляў, а таксама псеўдаготыка. Шырокае распаўсюджванне таксама атрымае псеўдарускі стыль, звязаны з узмацненнем уплыву праваслаўнай царквы. Дадзены стыль знойдзе адлюстраванне ў масавым будаўніцтве праваслаўных цэркваў і сабораў.
У сферы навукі і адукацыі XIX - пачатак XX ст. увайшло ў гісторыю як станаўленне беларусазнаўства - вывучэнне беларускага краю і народа, яго культуры і гісторыі. Значны ўклад у вывучэнне беларусаў і беларускага краю ўнеслі Павел Шпілеўскі, Ян Чачот, Канстанцін і Яўстафій Тышкевіч, Адам Кіркор, Еўдакім Раманаў, Яўхім Карскі і Мітрафан Доўнар-Запольскі. На працягу ХІХ ст. былі сабраны, сістэматызаваны і апублікаваны матэрыялы, прысвечаныя матэрыяльнай і духоўнай культуры, мове, побыту. Будзе абгрунтавана і даказана існаванне беларускага этнасу, яго самастойнасць і наяўнасць у яго арыгінальнай мовы і культуры.
Другая палова XIX - пачатак XX ст. – гэта перыяд канчатковага фарміравання беларускай нацыі. Нацыя ўяўляе з сябе гістарычна складзеную супольнасць, якая склалася агульнасцю людзей, для якой характэрна сталае пражыванне на адной тэрыторыі, агульнасць гаспадарчага жыцця, літаратурнай моваы, агульнымі рысамі культуры і псіхікі, а таксама нацыянальная самасвядомасцю. Асаблівасцю станаўлення беларускай нацыі стала тое, што гэты працэс праходзіў у складзе Расійскай імперыі і ва ўмовах адсутнасці ўласнай дзяржавы.
Па дадзеных перапісу 1897 г. з 6,7 млн насельніцтва Беларусі - 65% былі беларусамі. Па канфесійным складзе 2/3 насельніцтва былі праваслаўнымі. Спецыфікай фарміравання беларускай нацыі будзе з'яўляцца тое, што традыцыйная беларуская культура развівалася ў сельскай мясцовасці. У канцы XIX - пачатку XX ст. тэрмін "Беларусь" і назва "беларусы" замацавалісь за ўсёй этнічнай тэрыторыяй Беларусі. Мясцовае насельніцтва называла сябе «тутэйшымі», «паляшукамі».
Значную ролю ў фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці адыграюць газеты “Наша ніва”, якая выдавалася ў 1905–1915 гг., а таксама “Наша доля”. Менавіта ў гэтых газетах будуць апублікаваны першыя творы класікаў беларускай літаратуры.
Развіццё беларусазнаўства, вывучэнне беларускага краю і народа, станаўленне беларускай літаратурнай мовы, дасягненні ў галіне мастацтва, тэатральнага жыцця, абуджэнне нацыянальнай самасвядомасці - садзейнічаюць завяршэнню фарміравання беларускай нацыі. Пры гэтым беларускае грамадства было слаба кансалідавана з-за сацыяльнай, этнічнай, культурнай і канфесійнай неаднароднасці.