1. Адмена прыгоннага права
Расейскія ўлады ўсведамлялі, што феадальна-прыгонныя перажыткі ў вёсцы негатыўна адбіваюцца на развіцці эканомікі. У 30-40-я гг. па ініцыятыве П. Д. Кісялёва была праведзена рэформа дзяржаўнай вёскі і інвентарная рэформа, якія мелі мэту палепшыць становішча сялян. Аднак феадальна-прыгонная сістэма па-ранейшаму захоўвалася. Імператар Расійскай імперыі Аляксандр II усведамляў неабходнасць правядзення сялянскай рэформы і разумеў, што калі гэтага не зробяць улады зверху, то сяляне могуць узняць бунт і вырашыць аграрнае пытанне знізу, шляхам паўстання. Пасля паражэння Расійскай імперыі ў Крымскай вайне - неабходнасць рэформаў стала відавочнай.2. Рэформа П. А. Сталыпіна
Пры гэтым правядзенне сялянскай рэформы не пазбавіла вёску Расійскай імперыі ад усіх феадальных перажыткаў. Захоўвалася малазямелле і чараспалосіца, памешчыцкае землеўладанне па-ранейшаму адыгрывала важную ролю. З мэтай далейшага развіцця капіталістычных адносін у вёсцы на пачатку XX ст. у Расійскай імперыі будзе ажыццёўлена сталыпінская аграрная рэформа. Яна будзе праводзіцца па ініцыятыве і пад кіраўніцтвам старшыні Савета Міністраў Расійскай імперыі Пятра Аркадзьевіча Сталыпіна. П. А. Сталыпін таксама планаваў за кошт рэформы ўмацаваць становішча сярэдняга і заможнага сялянства, якое павінна было стаць апорай царызму ў вёсцы.