1. Індустрыялізацыя
Правядзенне Новай Эканамічнай Палітыкі садзейнічала эканамічнаму і гаспадарчаму ажыўленню і пераадоленню крызісных з'яў. Аднак эканоміка па-ранейшаму заставалася ў цяжкім становішчы, адчуваўся дэфіцыт тавараў, адсутнічала матэрыяльна-тэхнічная база для далейшага развіцця краіны, у цяжкім становішчы знаходзілася прамысловасць і сельская гаспадарка. Акрамя гэтага СССР з'яўляўся адзінай сацыялістычнай краінай у свеце і бальшавікі не без падстаў баяліся знешняй пагрозы. Краіны захаду былі куды больш эканамічна развіты, а войска СССР не валодала тэхнічнай перавагай. Усё гэта прымусіла бальшавікоў шукаць шляхі хуткага пераадолення тэхналагічнай і эканамічнай адсталасці, што вылілася ў правядзенне індустрыялізацыі.У выніку другой і трэцяй пяцігодкі на тэрыторыі Беларусі пачнуць дзейнічаць Крычаўскі цэментны завод, Магілёўскі аўтарамонтны завод, Мінскі радыёзавод, Рагачоўскі кансервавы завод, Кандытарскія фабрыкі "Камунарка" ў Мінску і "Спартак" у Гомелі.
Правядзенне індустрыялізацыі садзейнічала ператварэнню БССР у індустрыяльна-аграрную краіну. Адбылася значная мадэрнізацыя вытворчасці і прамысловасці, была адкрыта вялікая колькасць заводаў і фабрык, што дало магчымасць забяспечыць эканамічны рост і развіццё краіны.
2. Калектывізацыя
У снежні 1927 г. будзе прынятае рашэнне аб правядзенні калектывізацыі. Калектывізацыя ўяўляла сабой працэс аб'яднання індывідуальных сялянскіх гаспадарак у буйныя калектыўныя гаспадаркі (калгасы). Прычынай правядзення калектывізацыі стала неабходнасць забеспячэння горада сельскагаспадарчай сыравінай і прадукцыяй для выканання планаў па індустрыялізацыі, а таксама неабходнасць перавесці вёску на рэйкі буйной машыннай вытворчасці. Апроч гэтага савецкі ўрад спадзяваўся за кошт вёскі атрымаць значныя сродкі для правядзення індустрыялізацыі.