1. Палітыка польскіх уладаў
У выніку Рыжскай мірнай дамовы ад 18 сакавіка 1921 г. тэрыторыя Заходняй Беларусі (Гродзенская, усходні раёны Віленскай і заходнія раёны Менскай губерні) увойдзе ў склад Польшчы. У афіцыйных польскіх дакументах дадзеная тэрыторыя атрымае назву "крэсы ўсходнія", што азначала "ўсходнія ўскраіны Рэчы Паспалітай". На гэтай тэрыторыі пражывала 4,6 млн. чалавек, у большасці сваёй беларусы.У 1934 г. будзе нават створаны канцэнтрацыйны лагер у Бярозе-Картузскай (сучасная Брэсцкая вобласць), дзе змяшчаліся палітычныя праціўнікі польскага рэжыму.
Заходняя Беларусь разглядалася польскім урадам як аграрны прыдатак, рынак збыту прадукцыі і крыніца таннай працоўнай сілы і сыравіны. Будуць зачыненыя шматлікія заводы і фабрыкі, якія забяспечвалі мясцовае насельніцтва працай. Толькі дрэваапрацоўчая прамысловасць будзе актыўна развівацца, бо польскія ўлады актыўна вывозілі беларускі лес. У перыяд з 1919 да 1939 гг. будзе высечана каля 600 тыс. га лесу. Асабліва моцна пацерпіць Белавежская пушча.