1. Фарміраванне знешнепалітычнага курса
Знешнепалітычны курс Рэспублікі Беларусь у 1990-я гг. вызначаўся неабходнасцю інтэграцыі і ўключэння маладой дзяржавы ў сусветную супольнасць. У адпаведнасці з асноватворнымі прынцыпамі знешняй палітыкі - Рэспубліка Беларусь імкнецца да рэалізацыі прынцыпу роўнасці дзяржаў, непарушнасці межаў і непрымянення сілы, мірнага ўрэгулявання спрэчак і неўмяшання ў справы іншых дзяржаў.2. Рэспубліка Беларусь і краіны СНД
Пры гэтым найбольш цесныя знешнепалітычныя сувязі ў Рэспублікі Беларусь склаліся з найбліжэйшым суседам, эканамічным, гандлёвым і палітычным партнёрам - Расійскай Федэрацыяй. У маі 1995 г. на рэспубліканскім рэферэндуме народ Беларусі падтрымаў ідэю Прэзідэнта краіны А. Р. Лукашэнка па больш цеснай інтэграцыі з Расіяй. У далейшым быў падпісаны Дагавор аб дружбе, добрасуседстве і супрацоўніцтве дзвюх краін.3. Супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з іншымі краінамі свету
Рэспубліка Беларусь імкнецца да ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з усімі краінамі свету. Найбольш цесныя і дружалюбныя палітычныя і эканамічныя сувязі ўстанавіліся з Рэспублікай Кітай. Рэалізавана некалькі дзясяткаў інвестыцыйных праектаў, сярод якіх будаўніцтва парку "Вялікі камень", удзел Беларусі ў "Шаўковым шляху". Кітай шырока інвесціруе ў будаўніцтва заводаў і фабрык на тэрыторыі Беларусі.