1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё ў 1990-я гг.
З распадам СССР карэнным чынам змянілася сацыяльна-эканамічнае становішча тэрыторыі Беларусі. Распад СССР прывёў да разрыву эканамічных сувязей паміж былымі савецкімі рэспублікамі, да падзення ўзроўню прамысловай вытворчасці і рэальных даходаў насельніцтва, да заняпаду сельскай гаспадаркі. Значна вырасла інфляцыя (рост коштаў) і ўзровень беспрацоўя. Многія жыхары краіны аказаліся за рысай беднасці.2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё ў XXI ст.
Асаблівасці і напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у XXI ст. былі вызначаны праграмамі, прынятымі на Усебеларускіх народных сходах у 2001, 2006, 2010, 2016 і 2021 г. Агульнай тэндэнцыяй гэтых праграм і прыярытэтамі дзяржаўнай палітыкі сталі пытанні значнага павышэння ўзроўню і якасці жыцця грамадзян, павышэнне канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі, укараненне інавацый, развіццё прадпрымальніцкай дзелавой ініцыятывы, а таксама стварэнне навукаёмістых высокатэхналагічных вытворчасцей як на базе ўжо існуючых прадпрыемстваў, так і будаўніцтва новых заводаў і фабрык. Акрамя гэтага асаблівая ўвага надавалася сельскай гаспадарцы і развіццю розных сацыяльных праграм. Значныя сродкі ўкладваліся ў развіццё аграпрамысловага комплексу, стварэнню высокатэхналагічных гаспадарак,