1.Прыняцце хрысціянства
Першапачаткова насельніцтва Кіеўскай Русі з'яўлялася язычнікамі (вера ў мноства багоў) і пакланяліся розным багам (Пярун, Вялес, Сварог і г.д.), аднак узнікла неабходнасць прыняцця хрысціянства. Гэты факт быў выкліканы як цеснымі эканамічнымі сувязямі з хрысціянскай Еўропай, так і жаданнем Кіеўскіх князёў заняць месца ў еўрапейскай палітыцы. Насельніцтва Старажытнай Русі было знаёма з хрысціянствам яшчэ за доўга да яго прыняцця мясцовым насельніцтвам. Кіеўскія князі здзяйснялі паходы на Царград (Канстанцінопаль) - сталіцу Візантыйскай імперыі, аднаго з цэнтраў хрысціянскай веры. Апроч гэтага актыўныя эканамічныя і гандлёвыя сувязі звязвалі дзве краіны.2. Развіццё пісьменнасці
Распаўсюджванне хрысціянства прывяло да развіцця пісьменства. Асновай для развіцця пісьменства стала "кірыліца", якая атрымала шырокае распаўсюджванне ў XI ст. і створаная хрысціянскім манахамі з Візантыі Кірылам і Мяфодзіем. Аб распаўсюджванні пісьменства сведчаць знойдзеныя "Барысавы камяні" і "Рагвалодаў камень". У Брэсце таксама быў знойдзены грэбень, які змяшчаў паслядоўна размешчаныя літары алфавіту. Але найбольшую каштоўнасць уяўляюць т.зв. берасцяныя граматы (бярозавая кара, з надрапанымі літарамі). На тэрыторыі Беларусі іх знайшлі пад Віцебскам і Мсціславам.3. Дзейнасць рэлігійных асветнікаў
Распаўсюджванню пісьменства і хрысціянству спрыяла дзейнасць рэлігійных асветнікаў. Адной з найбольш вядомай з'яўляецца Еўфрасіння Полацкая (дачка полацкага князя, унучка Усяслава Чарадзея, у дзяцінстве - Прадслава). Не жадаючы выходзіць замуж за аднаго з князёў - яна збегла ў жаночы манастыр і абрала шлях служэння Богу. Заснавала мужчынскі і жаночы манастыр, адкрыла ў кляштары школу для жанчын, арганізавала перапісванне царкоўных кніг. Па яе замове з кіпарысавага дрэва быў зроблены крыж Ефрасінні Полацкай (аўтар: Лазар Богша). Яго паверхня была абкладзена залатымі і сярэбранымі пласцінамі, дзе змяшчаліся выявы святых, а таксама былі выбіты надпісы на кірыліцы. Крыж быў страчаны і зараз была адноўлена толькі яго копія. На схіле жыцця Ефрасінні адправілася ў паломніцтва на Святую зямлю ў Іерусалім, дзе і памерла. Еўфрасіння з'яўляецца першай з усходнеславянскіх жанчын, абвешчанай святой.4. Развіццё архітэктуры
Распаўсюджванне хрысціянства спрыяла і развіццю архітэктуры, а ў прыватнасці каменнаму дойлідству. Выбітным архітэктурным помнікам з'яўляецца Сафійскі сабор, пабудаваны ў Полацку пры Усяславе Чарадзеі. Гэты храм з'яўляўся трэцім такога тыпу на тэрыторыі Кіеўскай Русі (у Кіеве і Ноўгарадзе). Сабор меў пяць ці сем купалоў, выкананы з плоскай цэглы і быў упрыгожаны фрэскамі (роспіс фарбамі па тынкоўцы). Да нашых дзён Сабор дайшоў у вельмі змененым выглядзе. Яшчэ адным прыкладам каменнага дойлідства з'яўляецца Спаская царква, пабудаваная па замове Еўфрасінні Полацкай дойлідам Іаанам.