1. Прыкметы народнасці
Народнасць– гэта гістарычная супольнасць людзей, якая складвалася на працягу часу і характарызуецца адзінствам паходжання, адзінай мовай, тэрыторыяй, матэрыяльнай і духоўнай культурай. Народнасць прыходзіць на змену племя і папярэднічае нацыі. Працэс фарміравання народнасці садзейнічае з'яўленню адзінай мовы, умацаванню дзяржаўнасці, фарміраванню адзінай самасвядомасці. У Еўропе працэс фарміравання народнасці пачаўся ў перыяд феадальнай раздробненасці. Фарміраванне беларускай народнасці пачалося напрыканцы XIII ст. і завяршылася ў канцы XVI ст. і праходзіла ва ўмовах аб'яднання беларускіх земляў у межах адзінай дзяржавы - Вялікага Княства Літоўскага.2. Духоўная культура
У аснове духоўнай культурыбеларускай народнасці ляжала вусная народная творчасць (фальклор). Найбольш распаўсюджанымі жанрамі фальклору былі песні, казкі, загадкі, афарызмы, прыказкі і прымаўкі. Адмысловую групу складалі абрадавыя і сямейна-абрадавыя песні і творы. У залежнасці ад змен у прыродзе і сельскагаспадарчай дзейнасці яны падзяляліся на вясновыя, летнія, восеньскія, зімовыя. Вельмі папулярныя ў народзе былі казкі, аснову якіх складаў сюжэт барацьбы дабра са злом.