Онлайн-платформа по решению тестов по истории Беларуси в контексте всемирной истории (3200 вопросов и 90 вариантов) и обществоведению (3000 вопросов и 80 вариантов), а также краткие конспекты для подготовки к ЦЭ/ЦТ! В т.ч. и тест-аналоги РЦЭ!
ДРТ–2026 г. Беларуская мова

Беларуская мова (ДРТ–2026 г.)

Варыянт змяшчае 40 заданняў і складаецца з часткі А (18 заданняў) і часткі В (22 заданні). На выкананне адводзіцца 120 мінут.

Частка А

У заданнях часткі А некалькі правільных адказаў.

А1. Адзначце словы, якія маюць лексічнае значэнне ‘вясенні разліў, веснавая вада’:
А2. Адзначце прыклады, у якіх выдзеленыя словы трэба пісаць з вялікай літары:
А3. Адзначце прыклады, у якіх выдзеленыя словы напісаны правільна:
А4. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць апостраф:
А5. Адзначце правільна напісаныя словы:
А6. Адзначце прыклады, у якіх выдзеленыя словы трэба пісаць праз дэфіс:
А7. Адзначце прыклады, у якіх выдзеленыя словы напісаны правільна:
А8. Адзначце сінтаксічныя канструкцыі, якія адпавядаюць нормам беларускай літаратурнай мовы:
А9. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба абавязкова паставіць працяжнік:
А10. Адзначце сказы, у якіх няма парушэння пунктуацыйных нормаў:
А11. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):
А12. Адзначце сказы, у якіх няма парушэння пунктуацыйных нормаў:
А13. Адзначце сказы, у якіх няма парушэння пунктуацыйных нормаў:
А14. Адзначце сказы, якія адпавядаюць прыведзенай схеме (улічыце, што знакі прыпынку паміж часткамі сказаў не пастаўлены): [ ], і [ ].
А15. Адзначце складаназалежныя сказы, у якіх няма парушэння пунктуацыйных нормаў:
А16. Адзначце сказы, якія адпавядаюць прыведзенай схеме (улічыце, што знакі прыпынку паміж часткамі сказаў не пастаўлены): [ ]: [ ].
А17. Адзначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць знак прыпынку:
А18. Адзначце прапушчаныя ў сказе з простай мовай знакі прыпынку:
«Агуркі трэба садзіць тады – раіла матулі суседка, калі зацвіце півоня».
Частка В

Адказы запішыце ў поле. Кожную літару, лічбу пішыце па ўзорах. Літару ѐ пішыце як ё.

В1. З прапанаваных слоў вызначце тое, якое не адпавядае арфаграфічнай норме, і запішыце яго правільна:
даўгажыхар, сальфеджыа, рамонт, счарсцвець, глытаць.
В2. З прапанаваных слоў вызначце тое, якое не адпавядае арфаграфічнай норме, і запішыце яго правільна:
апякун, лягенда, землечарпалка, цецеруковы, цяжкаваты.
В3. З прапанаваных слоў вызначце тое, якое не адпавядае арфаграфічнай норме, і запішыце яго правільна:
пясчаны, лічба, пырскнуць, кантрасны, гарадскі.
В4. З прапанаваных слоў вызначце тое, якое не адпавядае арфаграфічнай норме, і запішыце яго правільна:
пасажыр, Ілля, зацішша, Жанна, багацце.
В5. Запішыце лічэбнік дзвесце ў форме роднага склону.
В6. З выдзеленых у прыкладах слоў вызначце складаны прыметнік, які пішацца разам. Раскрыйце дужкі і запішыце гэты прыметнік:
(паўночна) заходні вецер, (цѐмна) сіні гальштук, (асабліва) адказны калега, (пяці) тонны самазвал, (палацава) паркавы комплекс.
В7. З дзвюх часціц, пададзеных у дужках, вызначце тую, якая павінна быць ужыта ў прапанаваным сказе. Запішыце гэту часціцу:
Што (ні, не) чуеш, тое вокам бачыш.
В8. З прапанаваных слоў (формаў слоў) вызначце і запішыце тое (тую), што можа выконваць ролю галоўнага члена сказа ў няпэўна-асабовым сказе:
змяркаецца, ноч, сееш, вывучаю, рэкамендуюць.
В9. Устанавіце адпаведнасць паміж словамі ў левым слупку табліцы і іх фанетыка-арфаэпічнымі характарыстыкамі ў правым слупку:
А. Мядзведзь. Б. Выпадак. В. Карагод. Г. Завадскі.
1. Слова, у якім ѐсць зычны гук [т]. 2. Слова, у якім ѐсць зычны гук [ц]. 3. Слова, у якім ѐсць зычны гук [ц’]. 4. Слова, у якім ѐсць зычны гук [дз]. 5. Слова, у якім націск падае на першы склад.
В10. Вызначце марфемную будову прыведзеных слоў і ўстанавіце адпаведнасць паміж слупкамі табліцы:
А. Заплятаць. Б. Звечара. В. Падлѐдны. Г. Дакучлівасць.
1. Прыстаўка + корань + суфікс + суфікс. 2. Прыстаўка + корань + суфікс + канчатак. 3. Корань + суфікс + суфікс + нулявы канчатак. 4. Прыстаўка + корань + суфікс. 5. Прыстаўка + корань + суфікс + суфікс + нулявы канчатак.
В11. Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і словамі-суправаджальнікамі:
А. … як пятае кола ў возе. Б. … да густу. В. … мех з торбай. Г. … пад ключ.
1. Прыйсціся 2. Патрэбна 3. Зберагчы 4. Здаць 5. Нагаварыць
Тэкст да заданняў В12–В22
(1) Той нядзельны світанак пачаўся з навальніцы. (2) Моцны вецер налятаў з усіх бакоў. (3) Сінія зігзагі бліскавіц імкліва разразалі чорныя хмары. (4) Цяжкія ўдары грому раз за разам скаланалі паветра над вѐскай. (5) Перад абедам дождж сціх і грымоты пачалі (прыбліжацца, аддаляцца).
(6) Калі Рыгор выйшаў з хаты, хмары ўжо павіслі далѐка над лесам, а ў небе над вѐскай вось-вось павінна было паказацца сонейка. (7) Раптам хлопец убачыў каля ганка жэрдку. (8) Яе змог адарваць разам са шпакоўняй ад дрэва вецер. (9) Рыгор, не раздумваючы, падбег да шпакоўні. (10) Калі падняў птушыную хатку, адтуль па чарзе пачалі выпырхваць і разлятацца ў розныя бакі шпачкі. (11) Толькі адзін з іх хоць і стараўся, але ўсѐ ж вымушаны быў прызямліцца. (12) Магчыма, яшчэ не навучыўся добра лятаць. (13) Юнак паклаў птушачку ў шапку і асцярожна панѐс у цѐплую хату.
(14) Ішоў час. (15) Шпачок дужэў і прыгажэў. (16) Ад яго бліскучага апярэння, чорнага, з фіялетава-зялѐным адлівам, было вачэй не адвесці. (17) Шпак любіў палятаць па хаце, падзяўбці ў вазонах зямлю. (18) Але найбольш ѐн упадабаў купанне ў місцы з цѐплай вадой. (19) (Самы) незвычайнымі для хатніх былі хвіліны, калі ѐн, знаходзячыся ў добрым настроі, пачынаў занадта гучна спяваць або крычаць пеўнем, заўзята клекатаць буслам або мяўкаць, пераймаць скрып дзвярэй.
(20) Шпака, якому далі мянушку Ягозік, усе любілі і песцілі. (21) Сам жа Ягозік найбольш выдзяляў Рыгора – свайго выратавальніка.
В12. Вызначце правільнае сцверджанне ў дачыненні да тэксту. Адказ запішыце лічбай:
В13. З двух слоў, выдзеленых у 7-м сказе тэксту (хлопец, жэрдку), вызначце тое, якое з’яўляецца сродкам сувязі 6-га і 7-га сказаў. Запішыце гэта слова так, як яно пададзена ў 7-м сказе.
В14. З двух слоў, прапанаваных у дужках у 5-м сказе тэксту, вызначце тое, якое павінна быць ужыта ў дадзеным сказе. Запішыце гэта слова так, як яно пададзена ў 5-м сказе.
В15. Запішыце выдзелены ў 16-м сказе тэксту назоўнік (адлівам) у форме роднага склону адзіночнага ліку.
В16. Запішыце выдзелены ў 13-м сказе тэксту прыметнік (цѐплую) у простай форме вышэйшай ступені параўнання, назоўным склоне, адзіночным ліку, жаночым родзе.
В17. Запішыце прапанаваны ў дужках у 19-м сказе тэксту займеннік (Самы) у патрэбнай граматычнай форме.
В18. Запішыце выдзелены ў 6-м сказе тэксту дзеяслоў (выйшаў) у форме абвеснага ладу будучага простага часу 2-й асобы множнага ліку.
В19. Ад асновы дзеяслова, выдзеленага ў 8-м сказе тэксту (адарваць), утварыце поўны дзеепрыметнік залежнага стану і запішыце яго ў форме назоўнага склону адзіночнага ліку мужчынскага роду.
В20. Вызначце ў 6-м сказе тэксту падпарадкавальны злучнік і запішыце яго.
В21. З трох слоў, выдзеленых у 19-м сказе тэксту (настроі, мяўкаць, скрып), вызначце тое, якое ўтворана бяссуфіксным спосабам. Запішыце гэта слова так, як яно пададзена ў 19-м сказе.
В22. Вызначце ў 20-м сказе тэксту слова, якое з’яўляецца дзейнікам. Запішыце гэта слова так, як яно пададзена ў 20-м сказе.
```
Тэст "Сінтаксіс і пунктуацыя" - 160 пытанняў

Тэст "Сінтаксіс і пунктуацыя"

160 пытанняў па беларускай мове • Раўнень яскраўлення: адпаведнасць нормам

Пытанне 1 з 160 0%
Ваш рэзультат
0
0%
Адзначце выбар для паўтарэння
Праўільных
0
Памылак
0
Пропушчана
0

Дэталізаванне адказы

Made on
Tilda