1. Прычыны з'яўлення крыжакоў
Крыжакі прыбылі на тэрыторыю Прыбалтыкі з мэтай падтрымкі і распаўсюджвання хрысціянства, а таксама росту ўплыва каталіцкай царквы ва Усходняй Еўропе. У 1201 г. у вусці ракі Заходняя Дзвіна будзе заснавана крэпасць Рыга, якая стала фарпостам і адпраўным пунктам нашэсця крыжакоў на землі Прыбалтыкі і Беларусі. Утварэнне ВКЛ і ўключэнне ў склад дзяржавы новых земляў - праходзіла пад знакам барацьбы з крыжакамі. Перыядычна крыжакі здзяйснялі паходы на землі Літвы і Беларусі, пагражаючы мясцоваму насельніцтву, грабуючы гарады і вёскі. Найбольш рэгулярныя і моцныя ўдары прыпадалі на такія рэгіёны як Жамойць і беларускае Панямонне.2. Барацьба з крыжакамі ў перыяд Гедыміна, Альгерда і Кейстута
У кіраванне Гедыміна (1316-1341 гг.) знешнепалітычнае становішча ВКЛ заставалася дастаткова цяжкім. ВКЛ даводзілася вытрымліваць удар за ўдарам з боку крыжакоў, а ў прыватнасці Тэўтонскага ордэна, барацьба ішла з пераменным поспехам. Пры спадчынніках Гедыміна - Кейстуце і Альгердзе (кіравалі сумесна) становішча ВКЛ крыху палепшылася. Кейстуту, які кіраваў у заходняй частцы ВКЛ, удалося стабілізаваць сітуацыю і нават нанесці шэраг адчувальных паражэнняў крыжакам. Аднак у 60-я - 70-я гг. крыжакі здзейснілі шэраг паспяховых паходаў на тэрыторыю ВКЛ і нават даходзілі да сцен Вільні - сталіцы дзяржавы. У гэты ж час дастаткова паспяхова крыжакам супрацьстаяў Андрэй Полацкі - старэйшы сын Альгерда, які здзейсніў шэраг паходаў супраць агрэсараў.3. Вялікая вайна
У пачатку XV ст. адбудзецца актывізацыя крыжакоў. Яны зробяць шэраг паходаў як на тэрыторыю ВКЛ, так і на тэрыторыю Польшчы. Крыжакі нават навязалі шэраг выгадных для іх дамоваў і атрымалі тэрыторыю Жамойці (сучасная Прыбалтыка). Адначасова з гэтым крыжакі пачнуць затрымліваць гандлёвыя караблі і ўсяляк перашкаджаць купцам ВКЛ здзяйсняць сваю дзейнасць. На сакрэтнай нарадзе польскага караля Ягайлы і вялікага князя літоўскага Вітаўта ў Навагрудку (канец снежня 1408 года) было пастаноўлена вярнуць захопленыя крыжакамі землі.